Pink Floyd
Аб праекце
Гісторыя №1
Гісторыя №2
Гісторыя №3
Поспех
Сід Баррэтт
Роджэр Уотэрс
Рычард Райт
Нік Мэйсан
Дэвід Гілмар
Альбом "The Piper at the Gates of Dawn"
Альбом "A Saucerful of Secrets"
Альбом "Music from the Film More"
Альбом "Ummagumma"
Альбом "Atom Heart Mother"
Альбом "Meddle"

«The Final Cut» (У залежнасці ад кантэксту ангел. канчатковы мантаж або ангел. апошняя рана) — дванаццаты альбом брытанскай рок-групы Pink Floyd, выпушчаны 21 сакавіка 1983 года на лэйбле Harvest кампаніі EMI Records Ltd. Гэта апошні альбом выпушчаны пад імем групы Pink Floyd, у запісы якога ўдзельнічаў адзін з яе заснавальнікаў і творчы лідэр басіст Роджэр Уотэрс. Альбом дасягнуў першага месца ў хіт-парадах Вялікабрытаніі і шостага ў ЗША.

У 1986 годзе альбом быў перавыданы на CD. CD у новым лічбавым майстарынгу быў выпушчаны ў 1994. Абноўленая версія альбома была выпушчаная 19 сакавіка 2004 года ў Еўропе і 4 траўня ў ЗША у гонар 21-годдзя альбома. У гэтае перавыданне ў злёгку рэмікшыраваным выглядзе было дададзена песня «When the Tigers Broke Free», раней даступная для праслухоўвання толькі ў якасці сінгла да фільма «The Wall» і на кампіляцыі «Echoes».

Першапачаткова планавалася, што «The Final Cut» стане саўндтрэкам фільма «The Wall», але ён выйшаў як антываенны альбом Роджэра Уотэрса. З-за канфліктаў паміж Уотэрсом і Рычардам Райтом, распачатых яшчэ пры працы над альбомам «The Wall», альбом «The Final Cut» стаў адзіным, у запісы якога Райт не прымаў удзела.

Аўтарам усіх песень з'яўляецца Уотэрс. Ён планаваў, што «The Final Cut» стане апошнім альбомам групы Pink Floyd, але Дэвід Гілмар разбурыў гэтыя планы, што пазней вылілося ў масу судовых разглядаў і скандалаў паміж двума лідэрамі групы.

Аб гэтым альбоме ў буклеце напісана наступнае:
«A requiem for the post war dream by Roger Waters performed by Pink Floyd» (Рэквіем па пасляваеннай мары Роджэра Уотэрса, выкананы Pink Floyd)
«For Eric Fletcher Waters 1913 -1944» (Для Эрыка Флетчара Уотэрса (Бацька Роджэра Уотерса) 1913—1944)

Спіс кампазіцый

Арыгінальны рэліз

1. The Post War Dream (Пасляваенная мара) — 3:02
2. Your Possible Pasts (Ваша магчымае мінулае) — 4:22
3. One of the Few (Адзін з нешматлікіх) — 1:23
4. The Hero’s Return (Вяртанне героя) — 2:56
5. The Gunner’s Dream (Сон стралка-радыста) — 5:07
6. Paranoid Eyes (Паранаідальныя вочы) — 3:40
7. Get Your Filthy Hands Off My Desert (Прыбярыце вашы брудныя рукі ад маёй пустэльні) — 1:19
8. The Fletcher Memorial Home (Мемарыяльная хата Флетчера) — 4:11
9. Southampton Dock (Саутхэмптонский док) — 2:13
10. The Final Cut (Апошняя рана) — 4:46
11. Not Now John (Не цяпер, Джон) — 5:01
12. Two Suns in the Sunset (Два сонца на заходзе) — 5:14

Перавыданне 2004 года

1. The Post War Dream (Пасляваенная мара) — 3:00
2. Your Possible Pasts (Ваша магчымае мінулае) — 4:26
3. One of the Few (Адзін з нешматлікіх) — 1:11
4. When the Tigers Broke Free (Калі тыгры вырваліся на волю) — 3:16
5. The Hero’s Return (Вяртанне героя) — 2:43
6. The Gunner’s Dream (Сон стралка-радыста) — 5:18
7. Paranoid Eyes (Паранаідальныя вочы) — 3:41
8. Get Your Filthy Hands Off My Desert (Прыбярыце вашы брудныя рукі ад маёй пустэльні) — 1:17
9. The Fletcher Memorial Home (Мемарыяльная хата Флетчера) — 4:12
10. Southampton Dock (Саутхэмптонский док) — 2:10
11. The Final Cut (Апошняя рана) — 4:45
12. Not Now John (Не цяпер, Джон) — 4:56
13. Two Suns in the Sunset (Два сонца на заходзе) — 5:23

Аўтар усіх песень — Роджэр Уотэрс.
Удзельнікі запісу

* Роджэр Уотэрс: бас-гітара, акустичеcкая гітара, вакал, сінтэзатар
* Дэвід Гілмар: гітара, бас-гітара, вакал на "Not Now John"
* Нік Мэйсан: ударныя, пяркусія, голофонические гукавыя эфекты
* Майкл Камен: фартэпіяна, фісгармонія
* Эндзі Браўн (Andy Brown): орган Хаммонд
* Рэй Купер (Ray Cooper): пяркусія
* Эндзі Ньюмарк (Andy Newmark): ударныя на «Two Suns…»
* Рафаэль Рэйвенскрофт (Raphael Ravenscroft): тэнар-саксафон
* Нацыянальны філарманічны аркестр (National Philharmonic Orchestra) (дырыжор Майкл Камен)

 

Альбом "Obscured by Clouds"
Альбом "The Dark Side of The Moon"
Альбом "Wish You Were Here"
Альбом "Animals"
Альбом "The Wall"
Альбом "The Final Cul"
Альбом "A Momentary Lapse of Reason"
Альбом "The Division Bel"
Некралог