«Ummagumma» — чацвёрты альбом брытанскай рок-групы Pink Floyd, выпушчаны 25 кастрычніка 1969 года. «Ummagumma» дасягнуў пятага месца ў хіт-парадах у Вялікабрытаніі і 74-го месцы ў ЗША.

У 1987 годзе альбом быў перавыданы на двух CD. CD у новым лічбавым майстарынгу быў выпушчаны ў 1994 годзе ў Еўропе і ў 1995 годзе ў ЗША. Ні ў адно з перавыданняў на CD не была ўключана фатаграфія першай жонкі Уотэрса, якую можна было ўбачыць ва ўнутраным канверце арыгінальнага рэлізу на пласцінцы.
Дызайнам альбома займалася студыя «Hipgnosis» Сторма Торгесана.
Спіс кампазіцый
Дыск з канцэртнымі запісамі
Бок 1
1. Astronomy Domine (Астраномія Господня) (Сід Баррэт) — 8:29
2. Careful With That Axe, Eugene (Асцярожней з гэтай сякерай, Юджін) (Уотэрс/Райт/Гілмар/Мэйсан) — 8:50
Бок 2
1. Set the Controls for the Heart of the Sun (Усталюеце прыборы на сэрца сонца) (Уотэрс) — 9:12
2. A Saucerful of Secrets (Сподак, поўнае сакрэтаў) (Уотэрс/Райт/Гілмар/Мэйсан) — 12:48
Дыск з студыйнымі запісамі
Бок 1
1. «Sysyphus: Part 1» (Сізіф: Частка 1) (Райт) — 1:03 (4:29)
2. «Sysyphus: Part 2» (Сізіф: Частка 2) (Райт) — 3:30 (1:49)
3. «Sysyphus: Part 3» (Сізіф: Частка 3) (Райт) — 1:49 (3:07)
4. «Sysyphus: Part 4» (Сізіф: Частка 4) (Райт) — 6:59 (3:38)
5. «Grantchester Meadows» (Грантчэстэрская пойма) (Уотэрс) — 7:26
6. «Several Species of Small Furry Animals Gathered Together in a Cave and Grooving with a Pict» (Некалькі асобін маленькіх пухнатых стварэнняў, якія памкнуліся ў пячоры і балдзеюшчых разам з піктам) (Уотэрс) — 4:59
Бок 2
1. «The Narrow Way Part 1» (Вузкая дарожка Частка 1) (Гілмар) — 3:27
2. «The Narrow Way Part 2» (Вузкая дарожка Частка 2) (Гілмар) — 2:53
3. «The Narrow Way Part 3» (Вузкая дарожка Частка 3) (Гілмар) — 5:57
4. «The Grand Vizier’s Garden Party: Part 1 (Entrance)» (Вечарынка ў садзе ў Вялікага візіра: Частка 1 (Уваход)) (Мэйсан) — 1:00
5. «The Grand Vizier’s Garden Party: Part 2 (Entertainment)» (Вечарынка ў садзе ў Вялікага візіра: Частка 2 (Забаўка)) (Мэйсан) — 7:06
6. «The Grand Vizier’s Garden Party: Part 3 (Exit)» (Вечарынка ў садзе ў Вялікага візіра: Частка 3 (Вынахад)) (Мэйсан) — 0:38
Удзельнікі запісу
Роджэр Уотэрс: бас-гітара, вакал, гітара на «Grantchester Meadows»
Дэвід Гілмар: гітара, вакал, усе прылады ў кампазіцыі «The Narrow Way» (гітара, клавішныя, ударныя, бас-гітара і вакал)
Рычард Райт: клавішныя, вакал, усе прылады ў кампазіцыі «Sysyphus» (клавішныя, ударныя, гітара і вакал)
Нік Мейсан: ударныя, пяркусія, усе прылады ў кампазіцыі «Grand Viziers…» (акрамя флейты)
Лінді Мейсан (Lindy Mason) (пазней жонка Мэйсана) (не занесеная ў спіс удзельнікаў запісу) — флейта. |