Pink Floyd
Аб праекце
Гісторыя №1
Гісторыя №2
Гісторыя №3
Поспех
Сід Баррэтт
Роджэр Уотэрс
Рычард Райт
Нік Мэйсан
Дэвід Гілмар
Альбом "The Piper at the Gates of Dawn"
Альбом "A Saucerful of Secrets"
Альбом "Music from the Film More"
Альбом "Ummagumma"
Альбом "Atom Heart Mother"
Альбом "Meddle"

«Music from the Film More» (ангел. Музыка для фільма «Больш») — трэці альбом брытанскай рок-групы групы Pink Floyd, выпушчаны 27 ліпеня 1969 года. Альбом з'яўляецца саўндтрэкам да нямецка-амерыканскага фільму «More» Барбэта Шродэра. Альбом быў запісаны ў сакавіку 1969 года ў Студыі Эббі Роўд (Abbey Road Studios). На альбоме можна пачуць змененыя версіі кампазіцый, выкарыстаных у фільме, а песня «Seabirds» («Марскія птушкі»), якую можна пачуць у фільме, наогул не патрапіла на гэты альбом. Альбом дасягнуў дзявятага месца ў хіт-парадах у Вялікабрытаніі і 153-го месцы ў ЗША.

У 1987 годзе альбом быў выпушчаны на CD. CD у новым лічбавым майстарынгу быў выдадзены ў 1995 годзе ў Вялікабрытаніі і ў 1996 годзе ў ЗША.

Дызайнам вокладкі займалася студыя «Hipgnosis» Сторма Торгесана. Вокладка ўяўляе сабой кадр з фільма.

Спіс кампазіцый

1. «Cirrus Minor» (Пёрыстыя аблокі) (Уотэрс) — 5:18
2. «The Nile Song» (Песня Нілу) (Уотэрс) — 3:26
3. «Crying Song» (Песня-плач) (Уотэрс) — 3:33
4. «Up The Khyber» (Уверх па Хайберу) (Мэйсан/Райт) — 2:12
5. «Green Is The Colour» (Зялёны — гэта колер) (Уотэрс) — 2:58
6. «Cymbaline» (Цимбалина) (Уотэрс) — 4:50
7. «Party Sequence» (Эпізод на вечарынцы) (Уотэрс/Райт/Гілмар/Мэйсан) — 1:07
8. «Main Theme» (Галоўная тэма) (Уотэрс/Райт/Гілмар/Мэйсан) — 5:28
9. «Ibiza Bar» (Бар у Ібіцы) (Уотэрс/Райт/Гілмар/Мэйсан) — 3:19
10. «More Blues» (Больш блюзу) (Уотэрс/Райт/Гілмар/Мэйсан) — 2:12
11. «Quicksilver» (Ртуць) (Уотэрс/Райт/Гілмар/Мэйсан) — 7:13
12. «A Spanish Piece» (Іспанская мелодыя) (Гілмар) — 1:05
13. «Dramatic Theme» (Драматычная тэма) (Уотэрс/Райт/Гілмар/Мэйсан) — 2:15

Удзельнікі запісу

* Роджэр Уотэрс — бас-гітара, вакал;
* Дэвід Гілмар — гітара, вакал;
* Рычард Райт — клавішныя;
* Нік Мэйсан — ударныя, пяркусія.

Альбом "Obscured by Clouds"
Альбом "The Dark Side of The Moon"
Альбом "Wish You Were Here"
Альбом "Animals"
Альбом "The Wall"
Альбом "The Final Cul"
Альбом "A Momentary Lapse of Reason"
Альбом "The Division Bel"
Некралог